З Масквы ў Турцыю вылецеў борт Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Расіі. Раней ён браў удзел у абменах

Ёсць меркаванне, што абмен зняволенымі ўжо адбыўся на мяжы Калінінграда з Польшчай.

01.08.2024 / 13:29

Ту-204-300 спецыяльнага лётнага атрада Расіі пад бартавым нумарам RA-64059 вылецеў у Анкару. Гэты борт выкарыстоўвае Кіраўніцтва справамі прэзідэнта РФ.

Тым часам самалёт Ан-148 з бартавым нумарам RA-61727, які раней выкарыстоўваўся для абмену палоннымі, і сёння прызямліўся ў Калінінградзе, ляціць у бок Мурманска, вынікае са звестак сэрвісу Flightradar. Мурманская вобласць мяжуе з Нарвегіяй, піша Новая газета Еўропа.

Раней выказвалася здагадка, што абмен зняволенымі ўжо адбыўся на мяжы Калінінграда з Польшчай.

Ан-148 раней выкарыстоўваўся пры абмене Віктара Бута, Канстанціна Ярашэнкі і Надзеі Саўчанкі.

Nashaniva.com