Турэцкі стралок праславіўся на Алімпіядзе і стаў героем мемаў
Карыстальнікаў сацсетак скарыў выступ 51-гадовага турка без спецыялізаванай экіпіроўкі.
01.08.2024 / 14:38
Турак Юсуф Дыкеч, які заваяваў срэбра Алімпіяды ў стральбе з пнеўматычнага пісталета з дыстанцыі 10 метраў у змешаных парах, стаў героем інтэрнэт-мемаў, піша РБК.
Прычына — 51-гадовы спартсмен адмовіўся ад выкарыстання спецыялізаванай экіпіроўкі.
Ён выступаў у сваіх звычайных акулярах замест акуляраў, якія прадухіляюць блікі ці паляпшаюць дакладнасць.
Таксама не стаў надзяваць шумаізалюючыя навушнікі. Да таго ж пры стральбе ён не заплюшчваў вока, як гэта робіць большасць яго калег.
Падчас стральбы ён засоўваў свабодную руку ў кішэню, таму здаваўся расслабленым.
Разляцелася па інтэрнэце фатаграфія з Дзікечам. Яна суправаджалася, напрыклад, такімі подпісамі: «Турцыя адправіла на Алімпіяду кілера?», «Вось як мужчыны збіраюць рэчы ў дарогу».
Анастасія Шкурдай прабілася ў паўфінал алімпійскай 200-метроўкі на спіне
У медальным заліку Алімпіяды на першае месца выйшаў Кітай
Вяслярка Таццяна Клімовіч развіталася з шанцамі на медаль, а Яўген Залаты прабіўся ў фінал