Расія вызваліла палітыкаў Кара-Мурзу, Яшына, журналіста Гершковіча і вайскоўца Уілана
Зроблена гэта ў рамках абмену вязнямі.
01.08.2024 / 14:51
Асуджаны на 25 гадоў Уладзімір Кара-Мурза. Фота: AP
Палітыкі Уладзімір Кара-Мурза, Ілля Яшын, журналіст Эван Гершковіч і Пол Уілан, былы марскі пехацінец, выйшлі сёння на волю ў рамках абмену зняволенымі.
Уладзімір Кара-Мурза быў асуджаны на 25 гадоў, Ілля Яшын на восем з паловай гадоў. Эван Гершковіч і Пол Уілан — на 16 гадоў.
Канал CBS паведамляе, што ў рамках абмену абмяняюць 24 чалавекі.
Расійскі бок атрымае восем сваіх грамадзян, Германіі перададуць 12 зняволеных, заявілі суразмоўцы.
З амерыканцаў у спісе фігуруюць журналіст Эван Гершковіч і марпех Пол Уілан, а таксама журналістка Радыё Свабода Алсу Курмашава, якая мае расійскае і амерыканскае грамадзянства.
Плануецца, што прэс-канферэнцыя з удзелам Іллі Яшына і іншых палітвязняў адбудзецца сёння а 20-й у Берліне па мінскім часе.
Сёння паведамлялася, што адзін з самалётаў вылецеў з Калінінграда ў бок Мурманска, а іншы з Масквы ў турэцкую Анкару. Магчыма, на борце людзі, якіх будуць мяняць.
Журналіст Эван Гершковіч вернецца ў ЗША ў чацвер у рамках абмену — Fox News