У Маскоўскім раёне Мінска пачаўся трохтыднёвы збор з ваенаабавязанымі ФОТАФАКТ

Падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў фармуюцца з ваеннаабавязаных, прызваных з запасу. Усе яны пройдуць падрыхтоўку на штатных воінскіх пасадах, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

01.08.2024 / 15:27

Фота: Мінабароны

«Такія зборы ў сталіцы праходзяць не ўпершыню. Яны прызначаны для папаўнення навыкаў ваеннаабавязаных, — кажа ваенкам Дзяніс Салагуб. — У ходзе збору будуць адпрацаваны пытанні апавяшчэння, прызыву і пастаўкі ваеннаабавязаных з запасу, атрымання неабходных запасаў матэрыяльных сродкаў, узбраення і спецыяльнай тэхнікі з баз, складоў, арсеналаў, прызначаных для фарміравання тэрытарыяльных войскаў, арганізацыі службы на кантрольна-прапускным пункце, а таксама аховы і абароны аб'ектаў інфраструктуры Маскоўскага раёна».

Фота: Мінабароны

Фота: Мінабароны

Nashaniva.com