У Дрыбіне прыдумалі арыгінальную, але незаконную схему эканоміі на паліве

У Дрыбіне на Магілёўшчыне работнік мясцовага прадпрыемства запраўляў асабістыя аўтамабілі прыяцеляў працоўнай паліўнай картай. У выніку мужчыны прысвоілі дызельнага паліва на 32 тысячы рублёў — больш за 13 тысяч літраў. Але ўрэшце схему раскрылі.

01.08.2024 / 16:05

Следчыя выявілі, што 39-гадовы работнік арганізацыі валодаў па працы электроннай паліўнай картай. Мужчына рэгулярна перадаваў «пластык» сваім тром знаёмым, якія прыязджалі на АЗС і запраўлялі працоўным палівам асабістыя аўтамабілі, пасля чаго разлічваліся з фігурантам. Паліва абыходзілася ім практычна ўдвая танней.

Выкрадзены такім чынам «дызель фігурант не спісваў — паліва лічылася за ім дакументальна як рэшта.

Сума шкоды ад дзеянняў супрацоўніка склала звыш 32 тысяч рублёў. Заведзеная крымінальная справа за прысваенне, здзейсненае ў буйным памеры, усе змоўшчыкі затрыманыя.

Заўтра зноў падаражэе бензін, але пакуль не ўвесь

Лукашэнка прапанаваў адсякаць рукі тым, хто крадзе ў сельскай гаспадарцы

Зноў падаражэе на капейку паліва. На гэтым спыняцца?

Nashaniva.com