Латвія ўсё ж будзе пускаць аўтамабілі з беларускімі нумарамі — у асобных выпадках

Хаця такі варыянт не пасуе для частых паездак.

01.08.2024 / 16:21

У індывідуальным парадку дазвол на ўезд у Латвію можа даць Служба фінансавай разведкі — адмысловае ведамства, што сочыць за выкананнем міжнародных санкцыяў. Менавіта гэты орган разглядае хадайніцтвы.

Як паведамілі «Белсату» ў гэтай установе, дазвол можна атрымаць пры ўмове, калі аўтамабіль з беларускімі нумарамі ўвозіцца ў Латвію не для продажу.

Прасіць дазволу могуць:

Абавязковая ўмова ва ўсіх гэтых выпадках — выкарыстанне транспартнага сродку толькі ў асабістых мэтах.

Nashaniva.com