БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

У Столінскім раёне дзіця загінула, капаючы тунэль у пясчаным кар'еры

1.08.2024 / 17:2

Nashaniva.com

Падлетак каля аграгарадка Дубай у Столінскім раёне разам з таварышам цягам пяці дзён капаў тунэль у схіле пясчанага кар'ера і загінуў падчас абвалу.

«Дзеці адправіліся да тунэля, які яны капалі цягам пяці дзён у пясчаным схіле. Раптам пясок абваліўся і з галавой засыпаў адно дзіця, якое корпалася ў тунэлі. Другое спалохалася і пабегла ў вёску па дапамогу», — паведаміла УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Дарослыя, якія прыбеглі на месца надзвычайнага здарэння, пачалі адкопваць хлопчыка, і можа ім удалося б яго ўратаваць, каб не паўторны абвал. У выніку хлопчык загінуў.

Чытайце таксама:

Пад Жыткавічамі легкавік сутыкнуўся з фурай, ёсць ахвяра

Падчас ранішняга інцыдэнту ў мінскім метро магла загінуць дзяўчына

У Беларусі з-за ўрагану загінулі сем чалавек

Каментары да артыкула