Тураўская епархія заблюрыла твары святароў на фота са службы. Навошта?

Вядучыя інстаграма епархіі звярнуліся да практыкі, якая распаўсюджаная сярод беларускіх сілавікоў.

01.08.2024 / 19:21

Фота: Тураўская епархія

Тураўская епархія апублікавала фатаграфіі з літургіі ў святочны для епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда дзень.

Аднак у стандартным фотарэпартажы звяртае на сябе ўвагу адна дэталь: на здымку чамусьці заблюрылі твары двух святароў, заўважыў «Флагшток».

Справа, аднак, наўрад ці ў канспірацыі, бо на іншых выявах святары прадстаўленыя без блюру.

Калаж «Флагштока»

Хутчэй за ўсё, адміністратар інстаграма епархіі заблюрыў святара за тое, што той чухаў нос у кадры. А губляць такое фота, мабыць, не хацелася.

Расійскія актывісты паскардзіліся патрыярху Кірылу на Веніяміна — ён не моліцца за перамогу

«Гібрыд заздраўнага малебну і заўпакойнай ліціі». Да 3 ліпеня БПЦ склала службу, супярэчную канонам і здароваму сэнсу

Духоўнік Лукашэнкі, які жыве напоўніцу. Што вядома пра дом, кватэры і машыны айца Фёдара Поўнага

Сілавікі з трох усходніх абласцей ужо памаліліся перад капсулай з зямлёй. Іншыя на чарзе

Nashaniva.com