Выйшаў на волю палітвязень Багдан Каравец

Пра сваё вызваленне Багдан Каравец ускосна паведаміў сам, пачаўшы весці старонку ў фэйсбуку.

01.08.2024 / 19:03

Багдан Каравец

Багдан Каравец — бізнэсовец, заснавальнік кампаніі Astronim, якая займаецца распрацоўкай сайтаў. 

Яго затрымалі 24 кастрычніка 2022 года ў межах крымінальнай справы аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). 

Судзілі Багдана разам з эксперткай па этыкеце Аксанай Зарэцкай. 14 сакавіка 2023 года суддзя Кацярына Мурашка прызнала Караўца вінаватым і прызначыла яму два гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Адбываў пакаранне ён ў ПК № 17 у Шклове. Выйшаў на волю, адбыўшы ўвесь прызначаны тэрмін, які канчаўся 11 ліпеня.

Пасля 2 гадоў зняволення выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў

Былы палітвязень спаліў свой беларускі пашпарт ВІДЭА

Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца

Nashaniva.com