Машына за $100 тысяч, песня пра скандал, новая любоў: як жыве дзяўчына, з якой ажаніўся (і разышоўся) Слава Камісаранка

Летась вяселле папулярнага беларускага стэндапера Славы Камісаранкі скончылася скандалам. Ён даведаўся, што жонка некалі была вэбкамшчыцай і, здаецца, так і не змог дараваць, што яна гэта хавала. А дзе ж тая дзяўчына?

02.08.2024 / 07:00

Скрыншот відэа на YouTube-канале Юліі

Нагадаем: прыкладна год таму Юлія Шашкова апублікавала ў інстаграме вясельныя здымкі. Жаніхом быў Слава Камісаранка. Адно з фота дзяўчына падпісала: «Прывітанне, мой муж!».

Пасля гэтага інтэрнэт закіпеў: шмат хто стаў абмяркоўваць, што раней жонка стэндапера працавала вэбкам-мадэллю. Як высветлілася, Слава пра гэтую частку яе біяграфіі не ведаў. Сама дзяўчына ў выніку прызналася, што шмат гадоў таму сапраўды працавала ў вэбкаме, але доўжылася гэта некалькі тыдняў.

Сёлета ў красавіку Камісаранка апублікаваў чарговае відэа са свайго канцэрта — у ім комік прызнаецца, што жыве адзін у Празе, але шмат ездзіць з гастролямі.

Дзе ж цяпер Юлія Шашкова? У лістападзе 2023 года дзяўчына апублікавала ў інстаграме першае фота з Лос-Анжэлеса. Цяпер яна жыве ў ЗША, вучыцца вакалу ва ўніверсітэце, выпускае трэкі і займаецца боксам. А яшчэ марыць вырасціць цудоўны сад каля свайго дома.

Фота з тэлеграм-канала Юліі

Пасля пераезду Юлія пачала весці відэаблог на YouTube. Дэбютная відэа дзяўчына пачала са «споведзі»:

— Усе нашы няправільныя ўчынкі так ці інакш павінны панесці за сабой адказнасць. І гэта не з пункту гледжання нейкай кармы ці адплаты. Не. Гэта вось з пункту гледжання чалавека, які разумее, што тое, што ён здзейсніў, не ўпісваецца ў агульнапрынятыя рамкі і ёсць амаральнае, неэтычнае. У выніку надыходзіць момант, калі трэба адказаць за той самы ўчынак для таго, каб далей жыць паўнавартасна. Каб быць шчаслівым, паспяховым, нечага дабівацца. Навошта я ўсё гэта гавару? Таму, што я панесла гэтую адказнасць у поўнай меры і заплаціла самы высокі кошт, які толькі можна было заплаціць ва ўсёй гэтай сітуацыі.

Фота з тэлеграм-канала Юліі

Дзяўчына метафарычна растлумачыла, што не бачыць магчымасці вярнуцца ў мінулыя адносіны, а з любой сітуацыі, якая здаецца бязвыхаднай, выйсце толькі адно — ісці наперад. Таксама яна адзначыла, што каля двух гадоў займаецца псіхааналізам і толькі адносна нядаўна заўважыла істотныя змены ў сабе.

— Гэта змены ў маім светапоглядзе, у маім стаўленні да многіх рэчаў, людзей. У адносінах да сябе перш за ўсё. І цяпер ні адна сітуацыя, ні адзін чалавек не ў сілах мяне зламаць, прынізіць, абразіць. Бо ў мяне адэкватнае ўспрыманне рэальнасці. Я сама ведаю пра сябе тыя рэчы, якія для мяне на сёння з'яўляюцца непрымальнымі.

Фота з тэлеграм-канала Юліі

Юлія распавяла, што пераезд у Амерыку быў доўгачаканым, але адбыўся ўсё ж крыху спантанна. Яна адразу пачала паглыблена вывучаць англійскую мову ў Columbia West college.

Дзяўчына пахвалілася і сваім новым спорткарам з дылерскага цэнтра — гэта Mercedes-Benz AMG SL 43. Каштуе такая машына больш за $100 тысяч. Не без гонару Юлія адзначае: адзін з менеджараў сказаў ёй, што дэталі для «Мэрсэдэсаў» робяць уручную, а значыць, гэты сапраўдны твор мастацтва.

Скрыншот відэа на YouTube-канале Юліі

Дзяўчыне было складана забраць ужо аплачаную машыну праз тое, што страхавыя кампаніі не хацелі страхаваць спорткар чалавеку, які толькі нядаўна атрымаў каліфарнійскія правы кіроўцы. Але ж у выніку ўсё атрымалася.

Сёлета ў лютым Юлія прэзентавала сінгл Guilty Pleasure. Яна спявае на англійскай мове пра тое, як прачнулася «знакамітай, голай і бессаромнай», а яе «pussy is a superstar», але ў ненавіснікаў не атрымаецца зрабіць з яе ахвяру.

На здымках кліпа Guilty Pleasure. Фота з тэлеграм-канала Юліі

Кліп на гэту песню ў сваім інстаграме дзяўчына падпісала так: «Заснавана на рэальных падзеях і траўмах. Мне больш падабаецца адчуваць апафеоз сваёй упэўненасці і слухаць вашы віншаванні».

View this post on Instagram

A post shared by @cam.woman

Некаторыя ў каментарыях пісалі, што Юлія хайпуе на разводзе. Яна вырашыла адказаць на гэта ў сваім тэлеграм-канале: «Я 4 месяцы працавала над гэтым праектам: прыняцце сітуацыі, напісанне тэксту, адпрацоўка акцэнту, станаўленне ўласнага стылю ў голасе і многае іншае. А вы мне пішыце пра хайп на разводзе. Калі і хайп, то толькі на ўласнай pussy. Іншых людзей не абмяркоўваю, не згадваю і вам жадаю таго ж».

Юлія і Мія. Скрыншот відэа ў тэлеграм-канале дзяўчыны

У сваіх сацыяльных сетках дзяўчына распавяла падпісчыкам, што нарэшце зноў адчувае шчасце ад любові. І аб’ектам гэтай любові стаў шчанюк, якога завяла Юлія. Дзяўчына назвала гадаванца Міяй.

У красавіку Юлія Шашкова выпусціла другі трэк пад назвай EX.IST.

Слава Камісаранка, здаецца, ажаніўся. З’явіліся фота вяселля

Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё

Жонка Камісаранкі: Шмат гадоў таму падзарабляла вэбкам-мадэллю, але даравала сабе гэту памылку

Слава Камісаранка: Я цяпер жыву адзін

Ганна Стафановіч