«Нёман» вылятае з еўракубкаў пасля ганебнага разгрому ад румынаў — 0:5

«Нёман» стартаваў у кваліфікацыі Лігі канферэнцый з другога раўнду. І матч тыдзень таму даў надзею.

01.08.2024 / 22:52

Фота: Прессбол

 У Румыніі ў матчы з «Клужам» была нічыя — 0:0. Але мары аказаліся марнымі.

Сёння ў Венгрыі «Нёман» быў разгромлены з лікам 0:5 і пакідае еўракубкі. Зрэшты, некалькі гадоў таму «Клуж» рэгулярна гуляў у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў.

Такім чынам у еўракубках у беларусаў застаецца адна каманда: мінскае «Дынама», якое ў трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы згуляе з гібралтарскім «Лінкольнам Рэд Імпсам».

Першы матч — 8 жніўня ў Венгрыі. Гульня ў адказ — 15 жніўня.

Пераможца двубою гарантуе як мінімум сабе месца ў групавым раўндзе Лігі канферэнцый (а ў выпадку паспяховага выступу ў наступным чацвертым раўндзе і групу Лігі Еўропы).

Аднак няўдачнік двубою атрымае апошні шанец: плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

Беларускія клубы не гулялі ў групавым раўндзе еўракубкаў з 2019 года.

Мінскае «Дынама» перамагло «Лудагорац», але ўсё адно вылятае з Лігі чэмпіёнаў у Лігу Еўропы

БАТЭ вылецеў з Кубка Беларусі на стадыі 1/8 фіналу

Паглядзіце, як зорка «Ліверпуля» Махамед Салах радыкальны змяніў імідж. І гэта не проста так ФОТАФАКТ

Nashaniva.com