Дональд Трамп жорстка раскрытыкаваў праведзены абмен зняволенымі
Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запатрабаваў у Белага дома падрабязнасцяў адносна пагаднення аб абмене зняволенымі, а таксама выказаў здагадку, што ўрад ЗША мог за вызваленне зняволеных заплаціць.
01.08.2024 / 23:24
«Дык калі ж яны [Белы дом] збіраюцца апублікаваць падрабязнасці абмену палоннымі з Расеяй? Колькі людзей мы атрымалі за тых, каго аддалі?
Мы таксама плацім ім наяўнымі? Яны плацяць нам наяўнымі (калі ласка, здыміце гэтае пытанне, таму што я ўпэўнены, што адказу няма)? Ці вызваляем мы забойцаў, кілераў або галаварэзаў? Проста цікава, таму што мы ніколі не заключаем выгадных здзелак ні ў чым, асабліва ў абмене закладнікамі», — напісаў Дональд Трамп, які балатуецца на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах ад Рэспубліканскай партыі.
Ён заявіў, што, калі быў прэзідэнтам, нібыта вярнуў многіх закладнікаў і не даў за гэта ні цэнта.
«Рабіць так — гэта дрэнны прэцэдэнт на будучыню. Так і павінна быць, інакш сітуацыя будзе рабіцца ўсё горшай і горшай. Яны вымагаюць грошы ў ЗША. Яны называюць здзелку «складанай», каб ніхто не мог зразумець, наколькі яна дрэнная», — дадаў Трамп.
Абмен зняволенымі завяршыўся, у ім узялі ўдзел 26 чалавек
Лукашэнка з Крыгерам сеў у лужыну. А значэнне вызвалення расійскіх палітвязняў вось у чым
Чаму ў вялікім абмене не было беларускіх палітвязняў? Адказ Вячоркі
Пуцін асабіста сустрэў сваіх вызваленых агентаў у маскоўскім аэрапорце
Калі б Навальны быў жывы, ён быў бы сярод абмененых — Белы дом