Расійскія экс-палітзняволеныя, адпраўленыя ў Германію, так і не з'явіліся на публіцы
Самалёт з турэцкай Анкары, на борце якога, як паведамлялася, знаходзіліся вызваленыя па абмену былыя расійскія палітзняволеныя плюс асуджаны і памілаваны ў Беларусі немец Рыка Крыгер, познім вечарам 1 жніўня прыляцеў у нямецкі Кёльн. Але пасажыры самалёта на публіцы так і не з'явіліся, хоць каля аэрапорта вызваленых расіян чакалі, ды так і не дачакаліся іх паплечнікі. Выданне Sota заўважыла ва ўсім гэтым некалькі вельмі дзіўных супадзенняў.
02.08.2024 / 03:25
Дзяўчаты, якія беспаспяхова чакаюць вызваленых палітзняволеных каля Кёльнскага аэрапорта. Фота: Яўген Фельдман / Медуза
Па звестках, якія ўдалося здабыць расійскім СМІ з неафіцыйных крыніц, усе, хто прыляцеў у Германію, адпраўленыя да нядзелі ў медыцынскую ўстанову на каранцін, але з чым ён звязаны — невядома.
Канцлер Германіі Олаф Шольц паведаміў у сацсетцы X, што многія з былых вязняў сумлення, што прыбылі ў Германію, «у працяглых гутарках» казалі яму, «што нават не спадзяваліся на вызваленне».
Але ні фота, ні відэа Шольц не паказаў, а да здымак ягонай прэс-канферэнцыі былі дапушчаныя толькі журналісты ўласнага пула.
Калі стала вядома, што вызваленыя павінны прыляцець не ў Берлін, пра што раней паведамляла крыніца Sota, а ў Кёльн, у ягоным аэрапорце былі адмененыя прылёты з Берліна. Таксама з Берліна да Кёльна немагчыма было дабрацца і цягніком з-за затрымак і адмен, якія пачаліся яшчэ з раніцы.
Расійская ФСБ у сваіх роліках паказвала вызваленне толькі замежных грамадзян, а на фота ў твітары Байдэна, на якім выяўленыя трое вызваленых у амерыканскім самалёце, адсутнічаў Уладзімір Кара-Мурза, пра якога раней Белы дом паведаміў, што ён таксама ляціць у ЗША.
Такім чынам, робіць выснову выданне, лёс палітвязняў-расіян на гэты момант застаецца невядомым, бо ніхто з асоб, не звязаных напрамую з абменам, іх пакуль не бачыў.
Самалёт з былымі зняволенымі расійскіх турмаў і Рыка Крыгерам прызямліўся ў Кёльне
Дональд Трамп жорстка раскрытыкаваў праведзены абмен зняволенымі
Лукашэнка з Крыгерам сеў у лужыну. А сэнс вызвалення расійскіх палітвязняў вось у чым
Пуцін асабіста сустрэў сваіх вызваленых агентаў у маскоўскім аэрапорце
Калі б Навальны быў жывы, ён быў бы сярод абмененых — Белы дом
З'явілася расійскае ВІДЭА, як зняволеных вязуць на абмен
Абмен зняволенымі завяршыўся, у ім узялі ўдзел 26 чалавек