Лукашэнка на 20-ы дзень пасля ўрагану прыляцеў у Мазырскі раён
Аляксандр Лукашэнка ў Мазырскім раёне азнаёміцца з ходам работ па ліквідацыі наступстваў стыхіі, ад якой у ліпені пацярпеў гэты і шэраг іншых рэгіёнаў краіны, піша БелТА.
02.08.2024 / 10:35
Фота: Пул першага
Яму паведамяць аб ліквідацыі ў Гомельскай вобласці і Мазырскім раёне наступстваў урагану, аб электразабеспячэнні ў пацярпелых рэгіёнах, ліквідацыі наступстваў стыхіі лесагаспадарчымі ўстановамі.
Лукашэнка ў традыцыйнай манеры выказаўся аб задачы па дапамозе насельніцтву: «Трэба глядзець (сітуацыю на месцах). Людзей крыўдзіць не трэба. Калі так здарылася, трэба людзям дапамагчы, як трэба».
У выніку праходжання навальнічнага фронту 14 ліпеня ў лясным фондзе Мазырскага доследнага лясгаса ад моцнага ветру пацярпелі лясныя насаджэнні на плошчы каля 4,1 тыс. га.
У горадзе і раёне некалькі дзён не было святла і вады.