У Брэсце працягваюць судзіць пенсіянерку за данаты палітвязням

У Брэсцкім абласным судзе працягваецца судовы працэс над палітзняволенай Наталляй Малец паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Руслан Сянько, піша «Вясна».

02.08.2024 / 10:39

Наталля ўжо была асуджана ў снежні 2022 года за «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) на 1,5 года «хатняй хіміі».

У верасні 2023 года жанчыну зноў затрымалі і змясцілі пад варту. Сілавікоў зацікавіла «падазроная актыўнасць жанчыны ў ажыццяўленні грашовых пераводаў». Верагодна, затрыманне звязана з удзелам Наталлі ў закрытай суполцы ў Facebook «Письма Солидарности Беларусь 2020», якую ў снежні прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Месца ўтрымання: СІЗА-7. 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Наталля Альбертаўна Малец

Nashaniva.com