Хлопчыка, які сышоў уначы з мінскай бальніцы, знайшлі

У Мінску знайшлі 12-гадовага Паўла Вараб'ёва. Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, хлопчыка знайшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў адным з двароў на вуліцы Маскоўская.

02.08.2024 / 13:49

«З ім усё ў парадку», — заявілі ў ГУУС.

Раней ГУУС Мінгарвыканкама папрасіла аказаць дапамогу ў пошуках 12-гадовага выхаванца дзіцячага дома Паўла Вараб'ёва.

1 жніўня каля 23:00 ён самавольна сышоў з 3-й дзіцячай бальніцы па вуліцы Кіжаватава.

Nashaniva.com