Фельчарку са Жлобіна будуць завочна судзіць у Гомелі

На 12 жніўня ў Гомельскім абласным судзе запланавана судовае пасяджэнне, на якім будуць разглядаць справу, у якой ураджэнку Жлобіна Аліну Галінскую абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Працэс прызначаны весці суддзя Сяргей Багінскі, піша «Гомельская вясна».

02.08.2024 / 15:54

Аліна працавала фельчарам у Жлобінскай цэнтральнай раённай лякарні. У 2020 годзе яе прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за выказванні супраць міліцэйскага гвалту да пратэстоўцаў.

Летась Галінскую зноў затрымала міліцыя, але на гэты раз у Гомелі — на «пакаяльным відэа» яе прымусілі сказаць, што яна была падпісаная на «экстрэмісцкія» каналы і пакідала там каментары.

Завочна будуць судзіць экс-сілавікоў Кулажанку і Пацехіна

Актывіста з Наваполацка завочна асудзілі на вялікі тэрмін і штраф

Завочна будуць судзіць Антона Матольку — яму закідаюць 17 артыкулаў, у тым ліку здраду дзяржаве

Nashaniva.com