20-гадовага хлопца са зборнай па судамадэльным спорце асудзілі за «заклікі да санкцыяў». Пагражала да 12 гадоў

Асудзілі Аляксея Мазуку больш за два тыдні таму, але яго асоба стала вядомая толькі цяпер.

03.08.2024 / 09:00

Аляксей Мазука. Фота з ягонага фэйсбуку

Аляксею Мазука 20 гадоў. Ён мінчук. Раней хлопец захапляўся судамадэльным спортам і нават быў у рэзерве беларускай зборнай Беларусі. Таксама ён слухаў панк-рок і цікавіўся эстэтыкай гэтай субкультуры.

Дата затрымання хлопца невядомая, але адбылося гэта, хутчэй за ўсё, у 2024-м годзе.

Суд над Аляксеем адбыўся 15 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе. Яго вінавацілі ў «закліках да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК). Імаверна, справа ў яго каментарах у тэлеграме, а акаўнт Аляксея быў зусім неабаронены і прывязаны да ўласнага нумара. Хлопцу пагражала ад 4 да 12 гадоў калоніі. Прысуд невядомы.

Судзіла Мазуку суддзя Алена Ананіч, якая раней асудзіла шмат вядомых палітвязняў на вялікія тэрміны. Адна з апошніх пацярпелых ад яе дзеянняў — настаўніца 23-й гімназіі Дар'я Хмяльніцкая, якая атрымала пяць з паловай гадоў зняволення за данаты.

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Nashaniva.com