Інстытут літаратуразнаўства настроены змагацца з мацюкамі і мае для гэтага метады

Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка на прэс-канферэнцыі заявіў, што ў Беларусі востра стаіць праблема ўжывання ненарматыўнай лексікі і падзяліўся бачаннем, як можна змагацца з гэтай пошасцю.

02.08.2024 / 16:27

Іван Саверчанка. Скрыншот з відэа

«Што тычыцца сацыяльных праблем, адна з важных — гэта злоўжыванне ў сучасным грамадстве так званай ненарматыўнай, абсцэннай лексiкай.

На жаль, гэту лексiку можна пачуць усюды — ва ўстановах адукацыi, у грамадскiх месцах, у сям'i. Нават з экранаў тэлевiзараў некаторыя журналiсты апраўдваюць, што абсцэнная лексiка — гэта добра, мат чароўны, у iм каласальная сiла, загадка i гэтак далей», — сказаў прафесар.

«Асаблiва — што тычыцца моладзi, таму што моладдзю часта гэтая лексiка ўспрымаецца як абсалютна нармальная, маладыя людзi даволi часта ўспрымаюць нецэнзурную лексiку як данiну модзе, як своеасаблiвы модны код, якi палягчае камунiкацыю, падкрэслiвае прыналежнасць да пэўных сацыяльных груп», — падкрэсліў ён.

Саверчанка канстатаваў, што

«ўжыванне такой лексiкi не проста забаронена нормамi маралi… Гэта тое, што засмечвае мову, разбурае моўную сiстэму i ў вынiку вядзе не толькi да збяднення моўнай сiстэмы — праблему трэба бачыць намнога шырэй — вядзе да дэградацыi асобы, непаўнацэннасцi чалавека».

Бачыць ён і шляхі выхаду з такой бязрадаснай сітуацыі:

«Нам трэба актыўна працаваць у гэтым напрамку, разам з калегамi-лiтаратуразнаўцамi папулярызаваць творы нашых класiкаў, прыцягваць да гэтай працы школу, вярнуць усё-такi такiя творчыя працы, як пераказ.

На жаль, мы адзначаем сёння, што ў моладзi так званае мазаiчнае, клiпавае мысленне. Трэба прыцягваць да культуры».

Былы палітвязень напісаў кнігу пра дэградацыю людзей у беларускіх калоніях і свой турэмны шлюб

«Страшна, што можа апусціцца жалезная заслона». Мінскія падлеткі расказалі пра сваё жыццё ў цяперашняй Беларусі

«Вушамі ў нас не кормяць». Бондарава цяпер ваюе з дзецьмі: пагражае ім прастралянымі каленямі і ГУБАЗіКам

Nashaniva.com