У Мазыры пасля дажджу развалілася лесвіца, якая злучае два раёны. Год таму яе рамантавалі
Лесвіца на адным з пад'ёмаў у Мазыры, якая злучае вуліцы Крупскай і Нагорную, «паплыла» пасля дажджоў. Фота апублікавалі мясцовыя паблікі, заўважыў «Флагшток».
02.08.2024 / 16:54
Фота: instagram.com/mozyrforum
У абмеркаванні мясцовыя жыхары гавораць пра тое, што гэтая лесвіца злучае два даволі вялікія раёны:
«Народ карыстаецца гэтай лесвіцай амаль 40 гадоў, прычым актыўна. Тут ужо можна было б трамвай запусціць, але не да зямнога… Пры Савецкім Саюзе бюджэту хапіла, каб зрабіць людзям лесвіцу».
Аказалася, што зламаную цяпер з-за размытага грунту лесвіцу апошні раз рамантавалі менш за год таму:
«Мяркуючы па вышыні прыступак, ляпілі хутка — вось вынік».
Фота: instagram.com/mozyrforum
Сапраўды, у мазырскай раёнцы «Флагшток» знайшоў публікацыю з загалоўкам «Рамонт лесвіцы ідзе па плане». У канцы жніўня 2023 года тую ж самую лесвіцу, якая тады чарговы раз развалілася пасля залевы, папраўляў райжылкамгас.
Рамонт лесвіцы ў жніўні 2023 года. Фота: «Жыццё Палесся»
Тады паведамлялася, што «выкананыя работы па рамонце латка, які будзе збіраць усе ліўневыя воды са схілу і не даваць ім размываць катлаван».
Таксама камунальнікі абяцалі, што ўмацуюць падмурак, створаць новую апалубку і зальюць бетонам лесвічныя маршы.
Лукашэнка на 20-ы дзень пасля ўрагану прыляцеў у Мазырскі раён
У адным гняздзе ў Мазыры налічылі ажно 6 буслоў. Гэта вельмі рэдкі выпадак