Экспертку-псіхолага Вольгу Вялічку завочна асудзілі да 9 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд 2 жніўня ў парадку спецвытворчасці вынес прысуд па справе эксперткі ў галіне псіхалогіі, былой дырэктаркі дзіцячага хоспіса ў Гродне Вольгі Вялічкі, піша «Вясна».

02.08.2024 / 17:36

Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў жанчыну вінаватай па шэрагу крымінальных артыкулаў і прызначыў ёй дзевяць гадоў зняволення, а таксама штраф памерам 12 000 рублёў.

Гродзенскі дзіцячы хоспіс, якім яна кіравала раней, ліквідаваны па рашэнні мясцовых уладаў, а сама Вольга са снежня 2020 года жыве за мяжой і працягвае працу па развіцці сістэмы паліятыўнай дапамогі дзецям і дарослым.

Нядаўна Вялічка выдала кнігу пра свет вачыма дзяцей палітвязняў «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме».

Фельчарку са Жлобіна будуць завочна судзіць у Гомелі

Завочна будуць судзіць экс-сілавікоў Кулажанку і Пацехіна

Актывіста з Наваполацка завочна асудзілі на вялікі тэрмін і штраф

Nashaniva.com