Былы польскі міністр: Расіяніна Рубцова Польшча павінна была аддаць за Пачобута

Марыюш Каміньскі, былы міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, каардынатар спецслужбаў у кабінеце Матэвуша Маравецкага, пракаментаваў у сацсетцы X учарашні абмен зняволенымі паміж Расіяй і краінамі Захаду і пры гэтай нагодзе пакрытыкаваў цяперашні ўрад пад кіраўніцтвам Дональда Туска. 

02.08.2024 / 18:02

Марыюш Каміньскі ў Крынках на беларускай мяжы ў ліпені 2023 года. Фото: twitter.com/MSWiA_GOV_PL

Паводле Каміньскага, перамовы аб абмене палоннымі паміж Расіяй і Захадам вяліся не менш за паўтара года і ён сам, як каардынатар польскіх спецслужбаў, вёў па гэтым пытанні перамовы з амерыканцамі. 

«Я прапанаваў перадаць расіянам агента ГРУ Паўла Рубцова, арыштаванага намі ў лютым 2022 года пад іменем Пабла Гансалес. Нашай умовай у рамках абмену палоннымі было перадаць Польшчы Анджэя Пачобута, асуджанага ў Беларусі на 8 гадоў турмы, і расіяніна В., які меў Карту паляка і быў асуджаны на 12 гадоў лагераў за супрацоўніцтва з польскімі службамі», — сцвярджае экс-міністр.

Паводле яго слоў, новы польскі ўрад аддаў расіянам гэтага каштоўнага агента, нічога не атрымаўшы ўзамен, за што яго востра крытыкуе.

Варта адзначыць, што былы міністр Каміньскі знаходзіцца ў вострым канфлікце з цяперашнім польскім урадам, у студзені гэтага года ён нават затрымліваўся проста ў прэзідэнцкім палацы.

Чаму расійскіх палітвязняў вызвалілі, а беларускіх не? Усё проста

Былы дыпламат Мацукевіч: Рэжыму не цяжка вызваліць усіх палітзняволеных на працягу 48 гадзін. Гэта вялікі правал апазіцыі

Сям‘я вызваленага палітвязня Кара-Мурзы пазваніла яму з Авальнага кабінета ў прысутнасці Байдэна. Той быў уражаны

Нямецкія эксперты лічаць абмен зняволенымі небяспечным прэцэдэнтам

Павел Слюнькін: Гэты абмен — балючы ўдар па беларусах

Дональд Трамп жорстка раскрытыкаваў праведзены абмен зняволенымі

Nashaniva.com