«Не могуць мне сустаў адрамантаваць». Лукашэнка прызнаўся, што яму ўжо цяжка хадзіць

Лукашэнка падчас інспекцыйнай паездкі па Мазырскім раёне крануўся не надта для яго прыемнай тэмы — свайго здароўя. І сказаў пра гэта больш, чым робіць звычайна, прынамсі прызнаўшы праблемы з нагой. 

02.08.2024 / 19:35

Падчас нядаўняй сустрэчы з Пуціным на Валааме ягоныя праблемы з нагамі былі заўважныя

Лукашэнка прызнаўся, што часам у яго баліць нага, але гэта, маўляў, не страшна, бо можна і не хадзіць, а ездзіць.

«Я не кажу, што ідэальна. Ну, часам кульгаю, нага баліць. Не могуць мне сустаў адрамантаваць. Ну, я думаю, для прэзідэнта гэта не так страшна. Дзе не пройдзеш, там праедзеш. Са здароўем — цьху-цьху. Я калі ляпну языком, што здароўе нармальнае, абавязкова што-небудзь здарыцца», — сказаў ён. 

Лукашэнка: Я ў бога прашу толькі аднаго — каб і далей так было са здароўем

На сустрэчы з Лукашэнкам у першы шэраг паставілі простую сям'ю — падпалкоўніка пагранічных войскаў і інспектарку з мытні

Лукашэнка на 20-ы дзень пасля ўрагану прыляцеў у Мазырскі раён

Пуцін яшчэ раз патэлефанаваў Лукашэнку і падзякаваў «за дапамогу»

Nashaniva.com