Панэлька ў Мінску з-за ўрагану начыста страціла прыроднае ўпрыгожанне ФОТАФАКТ

Знакамітая мінская панэлька на вуліцы Макаёнка з-за нядаўняга ўрагану страціла вялізны вінаграднік на фасадзе. Пра гэта расказаў адзін з чытачоў выдання «Анлайнер».

02.08.2024 / 19:56

Расліна не патрабавала догляду і самастойна распаўзалася па сценах дома. Жыхарам заставалася хіба што падрэзаць лазу, якая навязліва лезла ў вокны. Але цяпер эфектны «сімбіёз» шэрага бетону з жывой прыродай можна ўбачыць хіба што на малюнках: вінаграднік зрэзалі.

Журналісты звязаліся з ЖЭУ №3 Першамайскага раёна, які абслугоўвае шматпавярховік на вуліцы Макаёнка, 13а, каб даведацца, куды дзеўся вінаграднік.

«Так, сапраўды, расліну прыйшлося зрэзаць. 13 ліпеня ў Мінску бушаваў ураган, які вырваў частку расліны з 3-га па 9-ы паверх, і яна пачала ўяўляць пагрозу. З-за ветру сцябліны раслін стукалі ў вокны і маглі лёгка разбіць шкло. Жыхары сталі актыўна тэлефанаваць у дыспетчарскую і МНС з просьбамі хутчэй зрэзаць вінаграднік».

Па словах камунальнікаў, нягледзячы на ўсю прыгажосць зеляніны, яна дастаўляла дыскамфорт уладальнікам кватэр панэлькі, таму малаверагодна, што ёй дадуць магчымасць разрасціся зноў.

У найбліжэйшы час вінаграднік высекуць пад корань.

«Адна памылка — і ўсё пад знос». Мінчук будуе самы вялікі катэдж з саломы ў Беларусі

У Гомелі анансавалі патрыятычную падсветку тэлевышкі

У Полацку з'явіўся прыгожы мурал з Усяславам Чарадзеем ФОТА

Nashaniva.com