Анастасія Шкурдай фінішавала восьмай у заплыве на 200 м на спіне
Беларуска пакідае Алімпіяду без медалёў.
02.08.2024 / 21:49
Фота: НАК
У фінале на 200 метраў на спіне беларуска паказала толькі восьмы вынік, пераадолеўшы дыстанцыю за 2:10.23
Алімпійскай чэмпіёнкай стала Келі Макеан (Аўстралія) — 2.03,73.
Сёння беларусы заваявалі два медалі: Віялета Бардзілоўская выйграла срэбра ў скачках на батуце, а Іван Літвіновіч — золата.