Якая абстаноўка на пераходах на мяжы Беларусі з заходнімі краінамі ў суботу па стане на 12:00?

Колькасць аўтобусаў перад зонай чакання ў Каменным Логу не змяншаецца.

03.08.2024 / 08:15

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» па стане на 16:00 у суботу ў чарзе стаяць 38 аўтобусаў і 250 легкавікоў. Такой інфармацыяй падзяліўся Дзяржпагранкамітэт.

Па Казловічах, дзе грузавы транспарт, інфармацыі няма.

Чэргі з легкавых машын захоўваюцца і на пунктах пропуску на мяжы з Літвой: у «Каменным Логу» перад зонай чакання стаяць 130 аўто і 14 аўтобусаў, 740 грузавікоў.

У Беняконях — 120 легкавікоў і 890 грузавікоў. Чэргаў з аўтобусаў няма.

У Грыгараўшчыне на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў няма зусім. З'явілася чарга з 10 легкавікоў (раніцай не было). Стаіць 380 грузавікоў.

Велізарныя чэргі, праверка грошай у Літве і транспартная інспекцыя ў Беларусі. Колькі часу цяпер займае праходжанне мяжы

Nashaniva.com