У ноч на суботу Украіна была атакавана чатырма ракетамі і 29 дронамі, 24 з іх удалося збіць

У паведамленні Паветраных сіл УСУ гаворыцца, што ў ноч на суботу расійскія вайскоўцы нанеслі ўдары дзвюма зенітнымі кіраванымі ракетамі С-300, дзвюма супрацьрадыёлакацыйнымі ракетамі Х-31П.

03.08.2024 / 08:19

Фота паветраныя сілы Украіны

Таксама былі запушчаны 29 беспілотнікаў.

«У выніку супрацьпаветранага бою збіта 24 ударныя беспілотнікі тыпу «Shahed-131/136» у межах Херсонскай, Адэскай, Мікалаеўскай, Палтаўскай, Сумскай, Днепрапятроўскай, Кіеўскай, Вінніцкай і Жытомірскай абласцей», удакладнілі ў Паветраных сілах Украіны.

Таксама паведамляецца пра выбух у Харкаве.

Nashaniva.com