Падробленыя беларускія цыгарэты штампавала фабрыка ў Расіі

Cупрацоўнікі ФСБ падчас праверкі найбуйнейшай у Расіі Калужскай тытунёвай фабрыкі (КТФ) выявілі на складах прадпрыемства мільёны пачкаў кантрафактных цыгарэт, распавялі РБК крыніцы.

03.08.2024 / 09:40

Фота: РБК

Сярод іх былі заходнія брэнды Marlboro, Kent і Rothmans, а таксама беларуская марка Карона Kalipso. Усяго было канфіскавана 6,2 млн пачкаў цыгарэт, каля 300 тысяч падробленых акцызных марак Беларусі і 500 тысяч падробленых марак «Дзяржзнака».

«Кошт кантрафактных немаркіраваных цыгарэт, у тым ліку з нанесенымі падробленымі маркамі акцызнага збору, складае каля 800 млн расійскіх рублёз (каля 9 млн даляраў)», — адзначыў адзін з суразмоўцаў РБК.

Уся гэтая прадукцыя выраблялася пад выглядам сапраўдных цыгарэт на вытворчых лініях фабрыкі, дадала іншая крыніца РБК.

Nashaniva.com