У Вільні стартавала канферэнцыя «Новая Беларусь»

Яна будзе ісці два дні і ўключае ў сябе пяць панэляў і дыскусій.

03.08.2024 / 09:48

З 10:00 па мінскім часе далучыцца да мерапрыемства можна анлайн праз трансляцыю на афіцыйным YouTube-канале Святланы Ціханоўскай па спасылцы.

Лідарка дэмсіл адкрые канферэнцыю вітальнай прамовай а 10:35.

Запланаваныя 5 панэляў і дыскусій.

У Офісе Ціханоўскай папярэджваюць аб мерах бяспекі.

«Калі вы плануеце глядзець трансляцыю з Беларусі, паклапаціцеся пра сваю кібербяспеку: не стаўце лайкі і не каментуйце трансляцыю з асабістых акаўнтаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com