Блогер Vadimati запосціў першае фота пасля вызвалення з калоніі
Фота былога палітвязня і блогера Вадзіма Ермашука ў інстаграме за дзве гадзіны набрала 732 лайкі і больш за 50 каментароў.
03.08.2024 / 10:06
Ён выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 года пасля трох гадоў у калоніі за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370) і абразу Лукашэнкі (арт. 368).
Ермашук — папулярны гродзенскі блогер, вядомы як Vadimati.
Ён быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў Шчучыне, куды паехаў здымаць ролік. Пасля 40 сутак адміністрацыйнага арышту на яго завялі дзве крымінальныя справы — паводле артыкула 368 КК (Абраза Лукашэнкі) і артыкул 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў).
21 снежня 2021 года ў Шчучынскім раённым судзе Ермашуку вынеслі прысуд — тры гады калоніі. Ён цалкам адбыў прызначанае пакаранне, знаходзіўся ў калоніі ў Бабруйску.