«Мая песня сілы, мая бадзёрая штодзённая медытацыя»: Ганна Шаркунова выпусціла новы трэк
Спявачка Ганна Шаркунова прэзентавала новую песню, якая называецца «Порах».
04.08.2024 / 07:00
Скрыншот відэа ў інстаграме Ганны Шаркуновай
У сваім інстаграме спявачка так пракаментавала кампазіцыю:
— Ва ўсе часы на нашай зямлі жылі гордыя, прыгожыя, вольныя жанчыны — слаўныя дочкі вольных плямёнаў. Якія заўсёды пераадольвалі любыя выпрабаванні. І перадавалі ў спадчыну сваім дочкам веру ў дабро і агонь у сэрца. Гэта мая песня сілы, мая бадзёрая штодзённая медытацыя!.. Напамін аб тым, што нават стоячы перад палаючым жаралом Везувія трэба не забыцца расправіць плечы і ўпэўнена і прыгожа глядзець наперад. І тады ўсё будзе ок… І няхай дрыжыць зямля пад нагамі!
Паслухаць песню можна на розных анлайн-пляцоўках.
У 2020 годзе Ганна Шаркунова падтрымала пратэсты і напісала «Песню шчаслівых людзей». Пазней артыстка з’ехала ва Украіну, разлічваючы, што зможа вярнуцца на радзіму праз некалькі тыдняў, калі ў роднай краіне ўсё наладзіцца. Пасля пачатку вайны Ганна эвакуявалася з Украіны разам з маленькім сынам. Цяпер артыстка жыве ў Дубаі.
«Апакаліпсіс. Такая прыгажосць»: Ганна Шаркунова падзялілася ўражаннямі ад буры ў Дубаі
Ганна Шаркунова: Я толькі цяпер дазволіла сабе жыць
«Дарога дадому». Ганна Шаркунова запісала новую песню