Імя Аляксандр зноў набірае папулярнасць — у Мінску яно вярнулася на другое месца

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама назвала, якія імёны для дзяцей мінчукі абіралі ў першым паўгоддзі 2024 года

03.08.2024 / 11:20

фота МЗС Беларусі

Для хлопчыкаў:

  1. Міхаіл — 173 (па выніках 2023 года першае месца)
  2. Аляксандр — 141 (па выніках 2023 года імені не было ў пяцёрцы самых папулярных)
  3. Марк — 141 (па выніках 2023 года трэцяе месца)
  4. Мацвей — 135 (па выніках 2023 года другое месца)
  5. Раман — 134 (па выніках 2023 года пятае месца)
  6. Цімафей — 132 (па выніках 2023 года чацвёртае месца)

Для дзяўчынак:

  1. Сафія — 161
  2. Ева — 146
  3. Ганна — 133
  4. Марыя — 130
  5. Аліса — 99
  6. Ксенія — 98
  7. Вікторыя — 89

У дзяўчынак топ-5 абсалютна такі самы, як і ў 2023 годзе.

Nashaniva.com