Экс-кіраўнік эвакуацыйнай службы палка Каліноўскага падтрымала перамены ў фармаванні

«Кароткая тлумачальная брыгада па маім сыходзе з палка», — напісала Настасся Махамет у сваім фэйсбуку.

03.08.2024 / 14:10

Настасся Махамет. Фота: instagram.com/neiserika

«Я была супраць застою і тых працэсаў, што адбываліся ў палку, цяпер жа я падтрымліваю перамены і вельмі спадзяюся што ў «Дзядзькі» (Паўла Шурмея) і яго каманды, усё атрымаецца.

У мяне няма сіл, асабліва маральных, зноў нешта будаваць беручы на сябе адказнасць у поўнай меры, арганізоўваць і ствараць.

Я не бачу ў сабе сіл цяпер быць камандзірам або арганізатарам, пра што я сумленна сказала хлопцам, але я застаюся побач, таму што гатовая дапамагаць, выконваць канкрэтную працу, дзяліцца нейкімі ведамі і тд.Я вельмі спадзяюся што ў хлопцаў атрымаецца ўсё змяніць, хоць мне ў гэта вельмі складана паверыць. Хай гэта апынецца проста песімізм стомленага чалавека», — напісала Настасся Махамет.

Nashaniva.com