Замест Сахашчыка ў Аб'яднаным пераходным кабінеце цяпер будзе Кабанчук

Прызначаныя новыя людзі на пасады прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета замест Валерыя Сахашчыка і Валерыя Кавалеўскага, якія нядаўна заявілі пра пакіданне сваіх пасад. Але прозвішчы гэтых новых людзей таксама вельмі добра вядомыя.

03.08.2024 / 18:53

Новы прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук 

На пасаду прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы прызначаны Вадзім Кабанчук, былы намеснік камандзіра Палка імя Кастуся Каліноўскага. Ён заменіць на гэтай пасадзе Валерыя Сахашчыка.

Замест Валера Кавалеўскага прадстаўніком па міжнародным супрацоўніцтве і еўрапейскай інтэграцыі будзе Уладзімір Астапенка.

Акрамя таго, прадстаўніцтва па моладзевай палітыцы, якое ствараецца ў Аб’яднаным пераходным кабінеце, узначаліць Маргарыта Ворыхава. Дагэтуль яна займала пасаду дарадцы па моладзевай палітыцы і студэнцтве ў Офісе Святланы Ціханоўскай.

Прадстаўніца Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова захавала сваю пасаду.

Урэшце, на пасаду намесніка прадстаўніка па транзіце ўлады Святланай Ціханоўскай узгоднены Арцём Брухан. Пасаду прадстаўніка па транзіце ўлады займае Павел Латушка. 

Беларус прыйшоў на канферэнцыю Новай Беларусі з яркім манікюрам у падтрымку Камалы Харыс ФОТЫ

«Чаму не спытае ў сябе: калі я езджу ў Германію і забіраю ўсе ўзнагароды, чаму не выйшаў на кантакт з немцамі?» Да каго звярнуўся Латушка?

Ягораў прапануе прызнаць легітымнасць Лукашэнкі, калі гэта дазволіць вызваліць палітвязняў

Латушка: Мы выступаем за тое, каб на выбарах галасаваць супраць усіх

У Вільні стартавала канферэнцыя «Новая Беларусь»

Ціханоўская: Мы не ведалі пра абмен зняволенымі і не ўдзельнічалі ў працэсе

Nashaniva.com