На пешаходным пераходзе ў Мінску збілі дзяўчыну

Кіроўца легкавога аўтамабіля Volkswagen у Мінску не прапусціў пешахода на нерэгуляваным пешаходным пераходзе і збіў дзяўчыну, паведаміла мінская ДАІ.

03.08.2024 / 19:01

Фота: https://t.me/gaiminsk 

«71-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen пры праездзе нерэгуляванага пешаходнага пераходу паблізу будынка №10 корп. 1 па вуліцы Мірашнічэнкі здзейсніў наезд на 25-гадовую дзяўчыну», — гаворыцца ў паведамленні міліцэйскай прэс-службы.

З атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі дзяўчыну даставілі ў бальніцу.

Фота: https://t.me/gaiminsk 

У Брэсце 16-гадовая дзяўчына на матацыкле ўрэзалася ў дарожны знак

У Крупскім раёне ў ДТЗ пацярпелі чацвёра дзяцей

Пад Жыткавічамі легкавік сутыкнуўся з фурай, ёсць ахвяра

Nashaniva.com