Ціханоўская будзе мець статус нацыянальнага лідара Беларусі да моманту правядзення свабодных выбараў у краіне
Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада падпісалі пратакол, які вызначае механізмы ўзаемадзеяння паміж дэмакратычнымі сіламі. Падпісанне адбылося ў Вільні падчас канферэнцыі «Новая Беларусь».
04.08.2024 / 00:36
Святлана Ціханоўская на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні
У дакуменце зафіксавана, што Святлана Ціханоўская як пераможца выбараў-2020 мае статус нацыянальнай лідаркі Беларусі. Гэтую ролю яна будзе выконваць да моманту правядзення сумленных і свабодных выбараў у краіне. Альбо да ўласнага рашэння спыніць сваю дзейнасць у якасцi лідаркi.
Пратакол падпісалі сама Святлана Ціханоўская як кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета, Аляксандр Дабравольскі з боку Офіса Ціханоўскай, а таксама Анжаліка Мельнікава як спікерка Каардынацыйнай рады.