Сабаленка вылецела ў паўфінале турніру ў Вашынгтоне
Матч перапыняўся на некалькі гадзін з-за навальніцы.
04.08.2024 / 11:05
Архіўнае ілюстрацыйнае фота: Christophe Ena / AP
Некалі першая ракетка свету Арына Сабаленка не здолела прабіцца ў фінал тэніснага турніру ў Вашынгтоне. У паўфінале, які прайшоў сёння ноччу па беларускім часе, трэцяя ракетка свету прайграла 34-й ракетцы Мары Боўзкавай (Чэхія) — 4:6, 6:3, 3:6.
У трэцім сэце пры ліку 2:1 на карысць Арыны матч быў спынены на некалькі гадзін з-за навальніцы над Вашынгтонам.
Навальніцы мінулым вечарам пракаціліся над усходнім узбярэжжам ЗША, спыняліся на нейкі час выставачныя матчы еўрапейскіх клубаў, што праходзілі ў Амерыцы, напрыклад, «Манчэстэр Юнайтэд» — «Ліверпуль» і «Рэал» Мадрыд — «Барселона».
Нагадаем, што Сабаленка (як і Вікторыя Азаранка, якую Арына перамагла ў 1/4 фіналу турніру ў Вашынгтон), адмовілася ад удзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы, спаслаўшыся ў тым ліку і на траўму.
Апошні турнір, які выйграла Арына ў гэтым годзе, быў Адкрыты чэмпіярнат Аўстраліі па тэнісе ў студзені.
Арына Сабаленка: Плячо зажыло. На гэтым тыдні я пачынаю гуляць
«Каханне ўсяго майго жыцця». Арына Сабаленка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам
Новы бойфрэнд Арыны Сабаленкі апублікаваў мілыя фоткі з беларускай тэнісісткай