На Міншчыне грыбнікі за тры гадзіны сабралі больш за 100 чырвонагаловікаў

Такі ўлоў грыбнікі знайшлі пад Вілейкай, піша kraj.by.

04.08.2024 / 19:07

Фота герояў публікацыі

Грыбнікі, якія сабралі больш за сотню чырвонагаловікаў за тры гадзіны, расказалі пра сябе.

Алена нарадзілася ў Мінску і ўсё жыццё там жыве. У дзяцінстве дзяўчына ездзіла на выходныя і канікулы да сваіх дзядулі і бабулі ў вёску, таму з сельскім жыццём яна знаёмая не па чутках.

Муж Алены родам з Вілейкі, таму яны часта прыязджаюць на яго радзіму і любяць прагуляцца па лесе ў пошуках грыбоў.

Гэтым разам яны збіралі грыбы ў Вязынскім кірунку і знайшлі больш за сотню маладых чырвонагаловікаў усяго за тры гадзіны.

@nashaniva У лясах чэргі па грыбы #грибник #тихаяохота #грыбы #нашаніва #гродно #белорусы #грибочки #гриби ♬ Беларусь - Без Билета

Фота герояў публікацыі

— У нас ёсць свае месцы, у іх мы традыцыйна і збіраем грыбы. Праўда, апошнім часам стала прыкметна больш грыбнікоў, канкурэнцыя вырасла. Але мы ўчора вельмі ўдала зайшлі і, відавочна, людзей перад намі не было, — распавядае суразмоўца.

— Мне падабаецца сам працэс збору грыбоў, я ў лесе адпачываю, атрымліваю асалоду ад прыроды. Не магу сказаць, што моцна люблю іх есці, — дадала Алена.

Пасля збору сямейства перабірае і нарыхтоўвае грыбы на зіму — адварваюць, замарожваюць і марынуюць.

Муж гераіні знайшоў паляну, плошчай прыкладна «з кватэру», і на ёй сабраў штук 50 маладзенькіх чырвонагаловікаў. Такую карціну мужчына ўбачыў упершыню ў сваім жыцці.

Nashaniva.com