Кадыраў заявіў, што цалкам здаровы, і стаў адціскацца на камеру

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў адзначыў, што ў яго толькі быў «крыху зніжаны вітамін D».

04.08.2024 / 19:34

Рамзан Кадыраў. Скрын відэа «Расія-1»

Кадыраў расказаў на тэлеканале «Расія-1», што прытрымліваецца рэлігійных нарматываў, правільна харчуецца, а раніцай у яго фізкультура.

«Кожныя тры месяцы праводжу абследаванні, апошні раз крыху зніжаны быў вітамін D», — пахваліўся ён.

Пасля ў эфіры паказалі кадры, як кіраўнік Чачні каля 30 разоў адціснуўся.

Рамзан Кадыраў (у светлым касцюме) стаў адціскацца на камеру. Скрын відэа «Расія-1»

Кадыраў адзначыў, што цяпер займаецца менш унутранымі справамі Чачні і больш вайной.

І пракаментаваў чуткі пра свае хваробы:

«Яны прыдумваюць для таго, каб у нас у рэспубліцы быў шум, паніка. Ім не падабаецца, што пасляваенная рэспубліка стала на ногі».

Нагадаем, «Новая газета Еўропа» публікавала расследаванне пра сурʼёзную хваробу Кадырава — некроз падстраўнікавай залозы. Журналісты пісалі, што Кадыраў трапляў у стане комы ў рэанімацыю.

Расійскія прапагандысты ўсё стараюцца ажывіць Кадырава. Гэтым разам з яго зрабілі незвычайнага асілка

«Ранейшага лідара ўжо не будзе». Рамзан Кадыраў невылечна хворы

Чатыры жонкі Рамзана Кадырава, якія нарадзілі яму 14 дзяцей: хто яны

Хворы Кадыраў таемна ажаніў сваіх непаўналетніх сыноў

Nashaniva.com