У Беларусі будуць збіраць яшчэ адно кітайскае аўто — прэміяльнае

Кітайская кампанія Hongqi (яна выпускае аўто класу люкс) плануе запусціць вытворчасць бізнэс-седана H5 на заводзе «Юнісан» у Беларусі, піша «Аўто Mail».

04.08.2024 / 23:29

Фота: «Аўто Mail»

Выканаўчы дырэктар Hongqi Rus Іван Савельеў распавёў, што спачатку ў Беларусі хацелі збіраць дарэстайлінгавы красовер HS5, але пасля абнаўлення мадэлі ў кампаніі паўсталі сумневы з нагоды канвеернага выпуску.

Іван Савельеў таксама адзначыў, што цяпер седан H5 — запатрабаванае таксі ў бізнэс-класе, таму што ён вельмі камфортны — ззаду змесцяцца нават тры чалавекі. Што тычыцца даўжыні, то аўтамабіль больш, чым аналагі Toyota і Mercedes-Benz. Таксама H5 карыстаецца папулярнасцю ў прадстаўнікоў дзяржорганаў.

Першы дылерскі цэнтр кітайскага брэнда Hongqi пачаў працаваць у Мінску ў 2023 годзе.

Nashaniva.com