ЕС не прызнае перавыбранне Мадуры прэзідэнтам Венесуэлы

Еўрапейская рада лічыць пераможцам на прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле кандыдата ад апазіцыі Гансалеса, абапіраючыся на меркаванне незалежных экспертаў, піша DW.com.

05.08.2024 / 08:51

Фота: Jesus Vargas / Getty Images

Афіцыйныя вынікі падліку галасоў на прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле, апублікаваныя Нацыянальнай выбарчай радай краіны (CNE), не могуць быць прызнаныя як дакладныя — такая пазіцыя ЕС. Адпаведная заява ад імя вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах Жазепа Барэля была апублікавана на сайце Еўрарады.

«Копіі пратаколаў галасавання на выбарах, апублікаваныя апазіцыяй і разгледжаныя некалькімі незалежнымі арганізацыямі, паказваюць на тое, што Эдмунда Гансалес Уруція, відавочна, з'яўляецца пераможцам прэзідэнцкіх выбараў са значнай перавагай галасоў», — адзначаецца ў заяве Барэля.

ЗША раней афіцыйна заявілі аб прызнанні Гансалеса пераможцам на выбарах з «непераадольным адрывам». Дзяржсакратар краіны Энтані Блінкен заклікаў венесуэльскі ўрад «пачаць абмеркаванне паважлівага, мірнага пераходу ўлады ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам Венесуэлы і пажаданнямі венесуэльскага народа».

Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле прайшлі 28 ліпеня. Падкантрольны ўраду краіны выбаркам заявіў, што Мадура, які да гэтага кіраваў краінай на працягу двух прэзідэнцкіх тэрмінаў, атрымаў падтрымку 51,2 адсотка выбаршчыкаў. Пры гэтым міжнародныя назіральнікі да выбараў дапушчаныя не былі.

У Венесуэле ўспыхнулі масавыя пратэсты. Дэманстранты ў адным з гарадоў знеслі помнік Уга Чавесу ВІДЭА

Улады Венесуэлы абвясцілі Мадуру пераможцам выбараў з 51% галасоў. Але ёсць пытанні

Венесуэльскі дыктатар Мадура выклікаў Маска на паядынак. Той пагадзіўся і паставіў умовы

Nashaniva.com