Біткойн рухнуў ніжэй за 50 тысяч даляраў

За ноч крыптавалюта ўпала на 15 працэнтаў.

05.08.2024 / 09:29

Paul Yeung/Bloomberg via Getty Images

Біткойн апусціўся на 15 працэнтаў і рухнуў ніжэй за 50 тысяч даляраў.

Другая па папулярнасці крыптавалюта эфір (этэруым) фіксуе падзенне на 15% і таргуецца каля адзнакі $2 300. На такіх узроўнях эфір знаходзіўся апошні раз таксама ў лютым гэтага года.

Рэзкае падзенне цэн на крыптарынку адбылося на фоне распродажы на японскім фондавым рынку, заўважае Coindesk. Так, Nikkei 225 у моманце апускаўся больш чым на 10%.

Nashaniva.com