На таргах у Мінску даляр падае на дзве з паловай капейкі

Амерыканская валюта апускаецца за планку 3,1 рубля.

05.08.2024 / 11:15

На адкрыцці таргоў у Мінску 5 жніўня даляр падае на 2,69 капейкі да 3,0969 рубля.

Гэта гадавы мінімум.

У пачатку года даляр каштаваў 3,1775, а максімум быў у сярэдзіне красавіка — 3,2809.

Расійскі рубель сёння даражэе на 0,12 капейкі да 3,6097 за 100 адзінак.

Таргі працягваецца.

Абваліўся фінансавы рынак Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна

Nashaniva.com