Стамбульская фондавая біржа прыпыніла таргі пасля абвалу каціровак

Чакалася, што яны хутка адновяцца, але гэтага не адбылося.

05.08.2024 / 11:25

Фота: Rusturkey.com

Стамбульская фондавая біржа (Borsa Istanbul) абвясціла пра спыненне таргоў на фондавым рынку пасля таго, як асноўны індэкс Borsa Istanbul 100 (BIST 100) знізіўся на 6,72%. Пра гэта піша турэцкае інфармацыйнае агенцтва Anadolu.

У паведамленні Стамбульскай біржы гаварылася аб спрацоўванні аўтаматычнага механізму прыпынення таргоў. На той момант чакалася, што транзакцыі адновяцца з 10:30.

Аднак пазней на турэцкім сайце раскрыцця карпаратыўнай інфармацыі гандлёвая пляцоўка паведаміла, што ў 10:25 спрацаваў другі ўзровень абароны, у выніку чаго часова прыпыненыя здзелкі з інструментамі рынку акцый, некаторымі ф'ючарсамі, апцыёнамі, а таксама аперацыі РЭПО.

Да таго моманту індэкс BIST 100 паскорыў падзенне да 7,07%, да 9733,35 пункта, піша РБК.

На таргах у Мінску даляр падае на дзве з паловай капейкі

Абваліўся фінансавы рынак Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна

Nashaniva.com