БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Галоўнага энергетыка мінскага прадпрыемства будуць судзіць за хабар у 1400 рублёў

5.08.2024 / 11:59

Nashaniva.com

Паводле звестак следства, ён забяспечваў фірму знаёмага замовамі за ўзнагароджанне.

Галоўнага энергетыка аднаго з мінскіх прадпрыемстваў будуць судзіць за карупцыю. Мужчына з 2013 года працаваў на пасадзе галоўнага энергетыка на адным са сталічных дзяржпрадпрыемстваў і з'яўляўся службовай асобай, пішуць «Мінск-Навіны».

Па даных пракуратуры, са жніўня 2020 года па май 2024-га ён паведамляў знаёмаму кіраўніку прыватнай кампаніі аб планаваных работах па гідраўлічных выпрабаваннях сістэм ацяплення і іх гідрапнеўматычным прамыванні. За тое, што фігурант забяспечваў выбар яго фірмы ў якасці выканаўцы з наступным заключэннем дамоваў, той даваў яму хабары ў памеры 10% ад кошту выкананых работ.

Следства лічыць, што такім чынам 56-гадовы мужчына атрымаў не менш за 1400 рублёў. Энергетыка абвінавачваюць па двух артыкулах аб атрыманні хабару, ён заключаны пад варту.

Да крымінальнай адказнасці мужчына раней не прыцягваўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула