У Гродне завочна судзяць сясцёр, якія праз балоты збягалі з краіны

У Гродзенскім абласным судзе 5 жніўня распачаўся суд над Надзеяй Сцепанцовай і Жаннай Захаркевіч.

05.08.2024 / 13:29

Іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Спецвытворчасць супраць іх завялі ў маі гэтага года. Справу завочна разглядае суддзя Юрый Казакевіч, піша «Вясна».

У 2021-ым годзе сясцёр асудзілі да «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года ў Гродне. Пасля прысуду яны вырашылі з'язджаць з краіны — Жанна і Надзея 12 гадзін ішлі па лесе і дрыгве ў бок Літвы.

Потым жанчыны трапілі ў фільм Юрыя Дудзя, дзе расказалі пра свае ўцёкі — яго паглядзелі больш за 10 мільёнаў чалавек.

Nashaniva.com