Украінскі палітолаг у трох словах патлумачыў, якімі бачыць беларусаў
Дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда даў сваё азначэнне беларускай ідэнтычнасці.
05.08.2024 / 16:57
Пра гэта ён расказаў на канферэнцыі «Новая Беларусь».
Яўген Магда звярнуў увагу, што трыяда «Армія, мова, вера», якая была ва Украіне пасля «Рэвалюцыі годнасці» 2014 года, шмат у чым дапамагла ў 2022-м у змаганні з расійскай агрэсіяй.
Палітолаг выказаў думку, што беларусам, якія знаходзяцца на этапе фарміравання палітычнай нацыі, таксама неабходна шукаць тое, што іх найбольш вызначае. Сам жа ён для нас бачыць трыяду: «Мір, Еўропа, веды».
Гэта значыць, што беларусаў могуць успрымаць як мірных, адукаваных еўрапейцаў.
Яўген Магда. Фота: асабісты альбом Яўгена Магды
«Я спадзяюся, што Украіна і Беларусь будуць здольныя не заставацца часткай «трыадзінага славянскага народа», а стаць здвоеным, як у баскетболе, антыімперскім цэнтрам», — заўважыў Магда.
Ён бачыць дзве мэтавыя аўдыторыі, якія могуць быць агентамі перамен у нашай краіне — гэта моладзь і сярэдні клас.
Беларускую палітыку ва Украіне фармуе дарадца без палітычнай адказнасці — украінскі палітолаг
Як Украіна вызваляе з Беларусі сваіх. Тлумачэнне ўкраінскага эксперта
Выйшла грунтоўнае выданне «Бел-чырвона-белы. Сцяг — нацыя — ідэнтычнасць»