Венгрыю прапанавалі на час выключыць з Шэнгенскай зоны з-за выдачы віз беларусам

У Еўрапарламенце прапанавалі прыпыніць удзел Венгрыі ў Шэнгенскай зоне пасля таго, як Будапешт вырашыў аслабіць візавыя патрабаванні для грамадзян Расіі і Беларусі. Ліст з такім патрабаваннем падпісала група са 70 еўрадэпутатаў, піша Politico.

05.08.2024 / 14:01

Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан. Фота: Denes Erdos / AP

«Мы заклікаем Еўрапейскую камісію прыняць тэрміновыя меры па расследаванні рашэння Венгрыі, паколькі яно можа мець шчыліну і патэнцыйна паставіць пад пагрозу агульнае функцыянаванне Шэнгенскай зоны і яе ролю як бяспечнай прасторы для грамадзян», — гаворыцца ў дакуменце.

Калі ўрад Венгрыі адмовіцца змяніць сваю візавую палітыку, то Еўракамісія і ўсе краіны ЕС «павінны паставіць пад сумненне венгерскую прысутнасць у Шэнгенскай зоне, увёўшы новыя меры па абароне еўрапейскіх грамадзян, у тым ліку новы кантроль на венгерскіх межах», адзначаецца ў лісце.

У пачатку ліпеня Венгрыя ўключыла расіян і беларусаў у праграму «нацыянальнай карты», якая дазваляе ўладкавацца на працу ў любой галіне, перавезці сям'ю і праз тры гады атрымаць пастаянны дазвол на жыхарства ў краіне.

Nashaniva.com