Крысціна Ціманоўская не прабілася ў паўфінал у бегу на 200 метраў

Беларуска, якая ў Парыжы выступае пад сцягам Польшчы, у дадатковым забегу фінішавала другой з вынікам 23.01, піша «Трыбуна».

05.08.2024 / 14:16

Сярод 24 удзельніц суцяшальнага раўнду Ціманоўская паказала шосты час. Для праходу ў паўфінал ёй не хапіла дзвюх сотых секунды.

Учора Крысціна бегла ў чвэрцьфінале і паказала ў сваім забегу толькі пятае месца (у паўфінал аўтаматычна кваліфікаваліся тры дзяўчыны).

Аднак для няўдачнікаў быў прадугледжаны дадатковы забег, выйграць які Ціманоўская не здолела. 

Паўфіналы ў бегу на 200 метраў пройдуць сёння, фінал — увечары ў аўторак.

Ціманоўская таксама павінна паўдзельнічаць у эстафеце 4 па 100 метраў у складзе зборнай Польшчы. Фінал эстафеты пройдзе ўвечары ў пятніцу.

ЗША выйшлі на першае месца ў медальным заліку Алімпіяды

Брытанскі вясляр стаў першым, хто заваяваў алімпійскія медалі ў мужчынскім і жаночым заліку. Як так?

Беларуска фінішавала 61-й у групавой гонцы на роварах па шашы

У гэта складана паверыць, але Новак Джокавіч упершыню ў кар'еры стаў алімпійскім чэмпіёнам

Кранальны момант алімпіяды — гандбалістка вынесла траўмаваную суперніцу на руках

Nashaniva.com