АМАП і ўнутраныя войскі трэніраваліся разганяць пратэсты. У МУС з'явіліся «баявыя плыўцы»

Вучэнні пад кіраўніцтвам кіраўніка МУС Івана Кубракова прайшлі ў Цэнтры падрыхтоўкі кадраў.

05.08.2024 / 14:40

Фота: МУС

АМАП і ўнутраныя войскі адпрацоўвалі сілавы разгон пратэстаў, а таксама ліквідацыю прарыву дзяржмяжы і вызваленне закладнікаў.

Паведамляецца, што падраздзяленні прымянялі новыя віды ўзбраенняў і экіпіроўкі. У прыватнасці, у МУС з'явілася група «баявых плыўцоў», якая прымяняе катар на паветранай падушцы.

Таксама ў вучэннях удзельнічалі супрацоўнікі САХРа на матацыклах, квадрацыклах і багі. У занятках задзейнічалі БТР і дроны.

Nashaniva.com